Аляксандр Лукашэнка выступіць у Нью-Ёрку з трыбуны ААН

25-27 верасня ў Нью-Ёрку пройдзе Саміт ААН па глабальным развіцці пасля 2015 года. Удзел у ім сярод іншых прыме і кіраўнік Беларусі. Генсакратар ААН Пан Гі Мун адзначыў, што план, які прымуць падчас саміту, скіраваны на ліквідацыю жабрацтва на планеце.

Мяркуецца, што ў саміце прымуць удзел каля 150 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. У апошні дзень саміту плануецца Выступ Аляксандра Лукашэнкі. Як інфармуе ТАСС, беларускі кіраўнік выступіць 15-м па чарзе. 13-м у спісе значыцца прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, 17-м — Уладзімір Пуцін, 19-м — Пётр Парашэнка.

Падчас інтэрв'ю 4 жніўня беларускі кіраўнік пацвердзіў Еўрарадыё, што рыхтуецца да выступу ў ААН.

"Прапанова была ўсім кіраўнікам дзяржаў. Мы разглядаем магчымасць візіту. Гэта будзе 28-29 верасня. Мы рыхтуемся да гэтага візіту на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Таму што гэта такі саміт, дзе будуць збірацца кіраўнікі дзяржаў. Прапанавалі двойчы выступіць на саміце ААН: на агульнай дыскусіі і тэматычнай. Давядзецца ехаць, гэта будзе няправільна, калі кіраўніка дзяржавы там не будзе", — сказаў Лукашэнка.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі