Арменія прыпыніла вяшчанне расійскага Першага канала

Тэлевізар, ілюстрацыйнае фота

Тэлевізар, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Арменіі прыпыненае вяшчанне расійскага Першага канала, паведамляе Арменпрэс. Як патлумачыў журналістам міністр высокатэхналагічнай прамысловасці Арменіі Мхітар Айрапецян, вяшчанне было прыпыненае праз запазычанасці расійскага СМІ. Паводле яго слоў, "1 канал, Глабальная сетка" не выканаў сваіх дагаворных абавязацельстваў, назапасіўшы 2,5-месячную запазычанасць". Таму вяшчанне расійскага канала было часова прыпыненае да поўнага пагашэння доўгу.

Нагадаем, раней Арменія скараціла свой удзел у працы АДКБ. У лютым прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян заявіў, што Арменія замарожвае свой удзел у арганізацыі, а ў пачатку траўня ў Маскве дадаў, што Ерэван не будзе плаціць сяброўскія ўнёскі ў бюджэт АДКБ. Раней кіраўніцтва краіны прасіла ў АДКБ дапамогі падчас узброенага канфлікту з Азербайджанам. Але АДКБ просьбу праігнаравала, і Арменія страціла Нагорны Карабах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі