"Бардо" — новы пластычны спектакль SKVO's Dance Company (фота)

У снежні 2006-га Бардо напісала адкрыты ліст будучаму прэзідэнту Францыі Нікаля Сарказі, які тады займаў пасаду міністра ўнутраных спраў. Актрыса патрабавала, каб бараноў, якіх мусульмане прыносяць у ахвяру падчас свята Курбан-байрам, аглушалі перад тым, як рэзаць.
 
Ліст выклікаў гнеў шматлікіх праваабарончых арганізацый. На зорку падалі ў суд. Бардо абвінавацілі ў "закліку да дыскрымінацыі і расавай нянавісці".
 
Падчас працы над спектаклем лідарка SKVO's Dance Company Вольга Скварцова прызнавалася, што актрысы ствараюць атмасферу пустаты і сумневаў. У "Бардо" няма сюжэтнай лініі, хаця ў пэўны момант персанажы адно за адным падаюць на сцэну, бы забітыя жывёлы.
 
Наступныя паўгадзіны даюць гледачам не пэўныя сэнсы, а прастору асабістых асацыяцый. Пакідаем вас сам-насам з імі і здымкамі з прэм'еры спектакля "Бардо", што адбылася 19 чэрвеня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі