БАТЭ панясе пакаранне за расізм

Такое рашэнне прыняў камітэт УЕФА па дысцыплінарных і этычных пытаннях. Гэта звязана са скандалам, які адбыўся 21 кастрычніка ў часе паядынку Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і данецкім “Шахцёрам”.

Менавіта з гэтага сектару прагучалі расісцкія выгукі — так фанаты БАТЭ адрэагавалі на гол паўднёваамерыканца Луіса Адрыяна, які адзначыўся ў пяты раз і давёў агульны лік матчу да 7:0 на карысць украінцаў.

БАТЭ на наступны дзень прынёс прабачэнні “Шахцёру” і асабіста футбалісту. У паведамленні барысаўскага клуба адзначаецца, што каманда не падзяляе пазіцыі асобных “заўзятараў” і лічыць любыя праявы расізму недапушчальнымі. Таксама барысаўчане заклікаюць шанаваць усіх удзельнікаў спаборніцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі