Беларусь атрымае з Расіі "зброю новага пакалення"
Да канца лістапада — пачатку снежня ў Беларусь паступіць трэцяя батарэя "Тор-М2". Яна стане на ўзбраенне Узброеных Сілаў.
Беларускае войска ўжо атрымала з Расіі дзве батарэі зенітна-ракетнага комплекса "Тор-М2". Дадзенай тэхнікай будзе ўзбройвацца 120-я зенітна-ракетная брыгада, якая размешчаная на захадзе нашай краіны.
Як адзначае міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін, да канца года ў Беларусі "будзе сфармаваны паўнавартасны дывізіён, заснаваны на зусім новых узорах тэхнікі, на зброі новага пакалення", інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net