Беларус пабіў дзеючага Чэмпіёна свету па боксе (відэа)

13 снежня ў рамках чацвёртага сезону Сусветнай серыі бокса (WSB) каманда “Украінскія атаманы” у хатнім матчы ў Браварах атрымала перамогу над “Італьянскім громам” з лікам 4:1.



У катэгорыі суперцяжкай вагі беларус Сяргей Карнееў змог пераламаць ход сустрэчы і атрымаць перамогу над тытулаваным Клементэ Русо.



Адзначым, што Клементэ Русо з'яўляецца двухразовы срэбным прызёрам Алімпійскіх гульняў 2008 і 2012 гадоў і двухразовым чэмпіёнам свету 2007 і 2013 гадоў.



Дасягненні беларуса больш сціплыя — ён быў трэцім на Чэмпіянаце свету 2011 года і другім на Чэмпіянаце Еўропы 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі