Беларусь у авертайме прайграла Славакіі на ЧС-2015 па хакеі (відэа)
Гэта першае паражэнне нашай зборнай на чэмпіянаце свету 2015 года.
3 траўня нацыянальная зборная Беларусі прайграла ў авертайме зборнай Славакіі ў Астраве на чэмпіянаце свету па хакеі з лікам 1:2 (0:0, 0:0, 1:1, 0:1). Адзіная шайба ў беларусаў на рахунку Сяргея Касціцына.
Склад зборнай Беларусі: Лаланд, Корабаў - Усенка, А. Касціцын - Калюжны - С. Касціцын, Явенка - Стасенка, Гаўрус - Стась - Дрозд, Шынкевіч - Лісавец, Кулакоў - Сцяпанаў - Кавыршын, Усціненка - Дзямкоў, Дзямагін - Волкаў - Кітараў.
Нагадаем, 2 траўня ў першым матчы папярэдняга раунда ў групе В зборная Беларусі абыграла каманду Славеніі — 4:2. Наступны матч наша зборная правядзе 5 траўня супраць каманды Даніі (пачатак у 17:15, жывая трансляцыя на канале "Беларусь 1").
Месцы каманд у групе В:
Расія — 6 ачкоў (2 гульні; розніца шайбаў 11-5)
ЗША — 6 (2; 7-2)
Славакія — 4 (2; 6-4)
Беларусь — 4 (2; 5-4)
Данія — 1 (1; 3-4)
Фінляндыя — 0 (1; 1-5)
Славенія — 0 (2; 5-9)
Нарвегія — 0 (2; 3-8)