Беларускі баксёр Кірыл Рэліх стаў чэмпіёнам свету па версіі WBA
Беларускі баксёр Кірыл Рэліх стаў чэмпіёнам свету па версіі WBA у першай паўсярэдняй вазе. На спаборніцтвах, якія праходзілі ў амерыканскім Сан-Антоніа (штат Тэхас) беларус выйграў паядынак на 12 раундаў за вакантны тытул чэмпіёна. Яго сапернікам быў кубінец Рансес Бартэлемі.
Кірыл Рэліх — першы беларускі чэмпіён свету ў прафесійным боксе з 2006 года. Тады тытул заваяваў Сяргей Ляховіч, які выступаў у цяжкой вазе.
Да пераходу ў прафесіяналы Рэліх быў прызёрам чэмпіянату Еўропы (2006) і чэмпіёнам Беларусі (2008), а таксама пераможцам Кубка Беларусі (2008, 2009).
Прафесійна выступал з 2011 года пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Пыталева. У 2013 годзе стаў чэмпіёнам СНД. У 2014 года стаў трэніравацца ў экс-чэмпіёна свету брытанца Рыкі Хатана і заваяваў пад яго кіраўніцтвам шэраг тытулаў.