Беларускі баксёр, які хутка размяняе пяты дзясятак, пазмагаецца за пояс WBO
Канстанціну Хаміцкаму 39 год, а яго байцоўскі ўзровень працягвае расці
Беларускі баксёр-ветэран пазмагаецца за пояс інтэркантынентальнага чэмпіёна свету ў версіі WBO. Гэты тытул з’яўляецца прыступкай да паўнавартаснага поясу чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў.
Плануецца, што двубой пройдзе ў Велікабрытаніі супраць аднаго з вядомых мясцовых байцоў. Пра гэта вядомы беларускі трэнер па боксе Канстанцін Маханькоў распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінспорту:
“Бачны прыклад Сяргея Хаміцкага, які ў 39 год баксіруе на сусветным узроўні і зараз рыхтуецца да бою за званне інтэркантынентальнага чэмпіёна свету ў версіі WBO”.
Еўрарадыё: Ці магчыма выступаць на высокім узроўні ў такім узросце?
Канстанцін Маханькоў: “Пры збалансаваным адпачынку і цяжкай працы магчыма і да 50 баксіраваць на высокім узроўні”.