"Беларускі партызан": У Маскве беларусы спрабавалі схапіць менеджара БКК

У Маскве падчас пасадкі на цягнік у Санкт-Пецярбург да былога менеджара Беларускай калійнай кампаніі Ігара Яўстратава, нібыта, падыйшлі чацвёра мужчын у цывільнай вопратцы. Адзін з іх паказаў яму пасведчанне супрацоўніка беларускіх спецслужбаў. Беларусы спраўдзілі, ці сапраўды перад імі Еўстратаў, ды пад пагрозай гвалту знялі яго з цягніка і спрабавалі вывесці з тэрыторыі Ленінградскага вакзала.



Аднак менеджар пачаў крычаць і да іх падбеглі супрацоўнікі расійскай паліцыі. У выніку, уся група вымушаная была пайсці ў пастарунак. Там высветлілася, што людзі ў цывільным — супрацоўнікі КДБ Беларусі, якім не дазваляецца весці аператыўную работу на тэрыторыі Расіі.

Беларусы не хацелі аддаваць расіянам Ігара Яўстратава. Яны паказвалі ордар на яго арышт. Аднак адвакаты, якія прыехалі на месца, здолелі "адваяваць" менеджара, сцвярджае "Беларускі партызан".
 

У КДБ інфармацыю "Беларускага партызана" ніяк не каментуюць.
 

Ва “Уралкаліі” не каментуюць спробу затрымання ў Маскве Ігара Яўстратава
 

Нагадаем, гендырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў канцы жніўня ў Мінску, куды ён прыехаў на сустрэчу з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Месяц ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, а пасля быў пераведзены пад хатні арышт на здымную кватэру ў беларускай сталіцы.

Крымінальная справа была распачатая не толькі супраць Баўмгертнера, але і некалькіх менеджараў Беларускай калійнай кампаніі, у тым ліку і Ігара Яўстратава. Апошнія паспелі выехаць з Беларусі ў Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі