Беларускі Свабодны тэатр пераязджае ў Польшчу
Беларускі Свабодны тэатр пераязджае ў Польшчу. Пра гэта яго кіраўнікі Наталля Каляда і Мікалай Халезін паведамілі 14 снежня на прэс-канферэнцыі ў Варшаве. Яны правялі яе сумесна з Цэнтрам беларускай салідарнасці. Халезін адзначае, што база Свабоднага тэатра будзе знаходзіцца ў Польшчы часова. У Варшаве пачне дзейнічаць тэатральная лабараторыя, якая займалася прафесійнай падрыхтоўкай кадраў для тэатра, а цяпер яе перапрафілююць пад творчую адукацыю дзяцей беларускіх уцекачоў.
"Мы былі мастом паміж Вялікабрытаніяй і Беларуссю, — працягвае Мікалай Халезін. — Цяпер у гэты мост дадалася Польшча".
"17 гадоў ён стаяў і працягвае стаяць сам-насам з дыктатурай, — гаварыла Каляда. — Тэатр неаднаразова арыштоўвалі [у Беларусі] разам з гледачамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.