Беларускіх турыстаў, якія загінулі на Камчатцы, пахавалі на радзіме

26 ліпеня ў Брэсце адбылося пахаванне Андрэя Крупадзёрава, 27 ліпеня ў Горках — Сяргея Франкоўскага, інфармуе БелаПАН.

Як паведамлялася раней, пасля некалькіх спробаў целы загінулых 21 ліпеня былі знятыя з ледніка і дастаўлены ў морг Петрапаўлаўска-Камчацкага. 25 ліпеня целы былі дастаўленыя ў Беларусь.

Падчас узыходжання на гару загінулыя былі звязаныя паміж сабой альпінісцкім рыштункам. Паводле папярэдняй версіі, адзін з іх, сарваўшыся з ледніка, пацягнуў за сабой напарніка.

Фотакалаж — belarus.tio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі