Беларускія хакеісты пацярпелі разгромную паразу ад расіян — 0:7

Зборная Беларусі па хакеі прайграла расіянам з лікам 0:7. Матч групавой стадыі чэмпіяната свету прайшоў у чэшскай Астраве 9 траўня. Гульня адразу не склалася для беларусаў — расіяне, раз’юшаныя пасля паразы ад ЗША, былі актыўнымі і не падпускалі нашых гульцоў да сваёй брамы.

Першую шайбу яны закінулі беларусам на 10-й хвіліне і пачатковая дваццаціхвілінка скончылася з лікам 0:1 на карысць расіян. У другім перыядзе яны ўзмацнілі націск і давялі лік да 0:4. Яшчэ тры шайбы расіяне закінулі ў апошнім перыядзе.

На групавой стадыі чэмпіяната Беларусь яшчэ чакаюць матчы з фінамі і нарвежцамі. Нягледзячы на гэты непрыемны вынік, нашы спартсмены захоўваюць шанцы на выхад у плэй-оф турніра.

Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі