Беларусы наведалі Катынь (фота)
Адбылося гэта 23 жніўня, у Еўрапейскі дзень ушанавання памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.
Паездку ў Катынь на Смаленшчыну арганізаваў рух салідарнасці "Разам".
У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі розных беларускіх партый, рухаў і аб'яднанняў. Яны наведалі пахаванні вайскоўцаў польскага войска (сярод якіх былі і беларусы) і савецкіх грамадзян, расстраляных НКВД.
Прысутныя ўсклалі кветкі, запалілі знічы ды супольна памаліліся. Удзельнікі акцыі таксама наведалі месца трагічнай гібелі польскага прэзідэнта Леха Качынскага, каб ушанаваць яго памяць і памяць усіх, хто загінуў у гэтай авіякатастрофе.
Фота з сацыяльных сетак.