Бронзавыя медалі чэмпіянату свету па хакеі дасталіся Швецыі (відэа)
У паядынку за трэцяе месца вікінгі ўпэўнена перамаглі чэхаў.
Брамнік шведаў Андэрш Нільсан адбіў 28 кідкоў. Увогуле жоўта-сінія не пакінулі супернікам ніводнага шансу на “бронзу”: апроч зладжанай гульні, шведам яшчэ і ўсміхалася ўдача. Напрыклад, на 5-й хвіліне матчу шайба вельмі выпадкова трапіла ў канёк чэшскага абаронцы Пятра Заморскі і адскочыла ад яго проста ў браму.
Нягледзячы на шматлікія “зручныя” моманты, чэхі не змаглі імі скарыстацца. Вынік матчу — 3:0 на карысць зборнай Швецыі.
А 21.00 пачнецца матч за залатыя медалі. На лёд “Мінск-Арэны” выйдуць зборныя Расіі і Фінляндыі.
Фота: БЕЛТА