Бясснежныя сабачыя гонкі прайшлі ў мінскім Сухараве (фота)
Больш за 20 сабак выйшлі са сваімі гаспадарамі на дыстанцыі 1,5 і 3 км у дысцыплінах байкджорінг і канікрос.
Спаборніцтвы КУБАК Pro Plan 2013 праходзілі 12 траўня на тэрыторыі ачышчальных збудаванняў мікрараёна Сухарава 6. Іх мэта — прапаганда здаровага ладу жыцця.
Такія спаборніцтвы па бясснежных відах ездавога спорту ладзяць з 2010 года. Сёлета кубак быў прымеркаваны да Дня Перамогі, інфармуе БелаПАН.