Чыстку фантана "Юнацтва" ў Мінску адклалі дзеля качанятак

Мінскі фантан "Юнацтва" каля Музея гісторыі беларускага кіно на вуліцы Свярдлова хутка забруджваецца, пішуць "Мінск-Навіны". Каля фантана расце вярба, лісце якой ападае ў ваду і засмечвае яе.

Аднак сёлета камунальнікам давядлося на некалькі тыдняў адкласці чыстку фантана. Як распавёў начальнік участка эксплуатацыі гарадскіх фантанаў УП "Мінскзеленбуд" Васіль Бахар, проста ў фантане качка вывела птушанят.

Па рэкамендацыі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", работнікі вырашылі пачакаць, пакуль качаняты падрастуць і змогуць самастойна пакінуць фантан. Цяпер качка з качанятамі ўжо адправіліся ў Свіслач.

Цяпер чыстка праводзіцца раз на тры тыдні, як і належыць.

Фота — mota.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі