Дар'я Домрачава атрымала другі дыплом аб вышэйшай адукацыі
Спартсменка абараніла дыплом па тэме "Абарона правоў у сеціве інтэрнэт".
Беларуская біятланістка Дар'я Дамрачава атрымала другую вышэйшую адукацыю.
Аб гэтым спартсменка паведаміла ў сваім інстраграме і сацыяльных сетках.
"Ура! Дыпломная праца абароненая! Вялікая справа, якая адкладалася 2 гады, зробленая. На фота: я, Дзмітрый Уладзіміравіч — кіраўнік маёй дыпломная працы і... абаронены дыплом! Дзякуй, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт! Дзякуй Вышэйшая школа кіравання бізнэсам. У прадчуванні сустрэчы, афіцыйнага ўручэння дыплома і выпуска!:)", — напісала знакамітая спартсменка.
Алімпійская чэмпіёнка абараніла дыплом па тэме "Абарона правоў у сеціве інтэрнэт".
Першы дыплом Дар'я Домрачава атрымала ў 2009 годзе па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне турызмам".