Дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будуць выбіраць у адзін тур
Адзінай умовай будзе ўдзел у галасаванні больш за 50% выбаршчыкаў.
Пра змены, якія плануецца ўнесці ў выбарчае заканадаўства, распавёў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Аляксандр Зазуля.
Ён не ўдакладніў, калі менавіта можа быць прыняты законапраект. Але зацягваць з ім дэпутаты не плануюць. Першае чытанне адбудзецца 2 кастрычніка — на першым жа пасяджэнні сёлетняй восеньскай сесіі. Другое чытанне таксама запланаванае на гэтую восень, паведамляе БелТА.
Фота: www.embassybel.ru.