Дырэктар філіяла “Гомельпрамбуда” набраў хабараў на $17 тысяч
Ён атрымліваў “ганарары” ад фірмы, якая займалася пастаўкамі электратэхнічнай прадукцыі.
Следчы камітэт па Гомельскай вобласці завяршыў расследаванне гучнай крымінальнай справы ў дачыненні былога дырэктара філіялу “Упраўленне спецыялізаваных работ” ААТ “Гомельпрамбуд”, паведамляе Interfax.by.
Кіраўнік быў затрыманы ў момант атрымання хабару на працоўным месцы ў памеры 3 тысяч долараў.
Папярэдняе расследаванне вызначыла, што цягам двух гадоў, пачынаючы з чэрвеня 2012 года, дырэктар філіяла неаднаразова атрымліваў хабар ад проадстаўзніка фірмы, якая займаецца пастаўкай электратэхнічнай прадукцыі для патрэбаў “Гомельпрамбуда”. Чыноўнік спрыяў фірме ў атрыманні замоваў і набраў хабараў не меней як на 17 тысяч долараў
Таксама ён атрымаў сёлета ў траўні 10 мільёнаў рублёў ад дырэктара прыватнага прадпрыемства за ўтойванне ад наглядных органаў набыццё супрацьпажарных клапанаў, на якія не было ліцэнзіі.
У крымінальнай справе 14 эпізодаў. Дапытана 45 сведкаў, праведзеныя ператрусы. На маёмасць абвінавачанага накладзены арышт.