Дзе патусіць на выхадных 13-15 снежня, раіць Андрэй Курэйчык
Знакаміты сцэнарыст ды драматург складае тэатральна-кінематаграфічную афішу на бліжэйшы week end.
Андрэй Курэйчык абсалютна не лічыць сябе тусовачным чалавекам. Ён рэдка наведвае, як афіцыйныя, так і неафіцыйныя мерапрыемствы. Нават, калі даводзіцца схадзіць на прэм’еру знаёмых рэжысёраў, акцёраў, ці яшчэ куды-небудзь па запрашэнні калег-сяброў, то ўсё роўна спрабуе трымацца асобна.
Па прапанове Еўрарадыё знакаміты драматург і сцэнарыст абірае тры падзеі, якія абавязкова наведае на выхадных 13-15 снежня. І яшчэ шэраг цікавых мерапрыемстваў, якія наведаў бы пры іншых абставінах. Але пра ўсё па чарзе:
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
"12 гадоў рабства" |
13 снежня, пятніца: Аўрора: 15:40, 20:30 Беларусь: 15:50, 21:00 Бярэсце: 18:15, 21:00 Дом Кіно: 18:10, 21:00 Кіеў: 21:10 Камсамолец: 16:00, 20:30 Мір: 18:40 Кастрычнік: 16:30, 21:20 Салют: 21:30 Цэнтральны: 18:20 14-15 снежня: Аўрора: 15:20, 20:30 Беларусь: 15:50, 21:00 Бярэсце: 18:15, 21:00 Дом Кіно: 18:10, 21:00 Кіеў: 21:10 Камсамолец: 16:00, 20:30 Мір: 16:00, 18:40 Кастрычнік: 16:30, 21:20 Салют: 21:30 Цэнтральны: 16:20, 21:00 |
|
"Галодныя гульні" |
13 снежня, пятніца: Аўрора: 14:50 Беларусь: 13:40, 16:40 Бярэсце: 15:30 Дом Кіно: 13:30 Кіеў: 14:10 Камсамолец: 11:00 Мір: 13:00 Масква: 13:10, 16:00 Кастрычнік: 11:30 Піянер: 16:00 Ракета: 12:30 Салют: 14:00 Цэнтральны: 11:10 14-15 снежня: Аўрора: 11:50, 14:50 Беларусь: 13:40, 16:40 Бярэсце: 10:40 Дом Кіно: 13:30 Кіеў: 14:10 Камсамолец: 11:00 Мір: 11:00 Масква: 10:00, 14:50 Кастрычнік: 11:30 Піянер: 09:50 Ракета: 12:30 Салют: 11:00 Цэнтральны: 11:20 |
||
"Халоднае сэрца" |
13 снежня, пятніца: Аўрора: 12:00, 14:30, 18:50 Беларусь: 13:30, 18:40 Бярэсце: 16:40, 19:10 Кіеў: 12:10, 17:00, 19:10 Камсамолец: 12:30, 14:30, 19:00 Мір: 14:20 Піянер: 09:20, 19:00 Перамога: 14:30 Салют: 16:30, 19:00 14-15 снежня: Аўрора: 12:00, 14:30, 18:50 Беларусь: 11:00, 11:30, 13:30, 13:50, 18:40 Бярэсце: 11:40, 13:30, 14:10, 16:40, 19:10 Кіеў: 10:10, 12:10, 17:00, 19:10 Камсамолец: 12:30, 14:30, 19:00 Мір: 10:20, 14:20 Піянер: 14:40, 19:00 Перамога: 12:20, 14:30 Салют: 14:00, 16:30, 19:00 |
||
Канцэрты |
"РСП", The Yankees of Moor, Infracoraline
|
15 снежня, нядзеля: RE:Public Пачатак: 19:00 Даведкі: (29)1103535 |
|
Ларыса Грыбалёва |
15 снежня, нядзеля: Бар Coyote Прэзентацыя новага альбома "Не обижай меня" Пачатак: 18:00 Квіткі: 70 тыс. Даведкі: (29)8709298, (44)7410235 |
||
Тэатры |
"Амерыканская камедыя"
|
13 снежня, пятніца: Сучасны мастацкі тэатр Прэм'ера! Пачатак: 19:00 Даведкі: (17)2271810, (29)6773639 |
|
"Людзі на балоце"
|
15 снежня, нядзеля: Тэатр імя Янкі Купалы Пачатак: 19:00 Даведкі: (17)3271717, (17)3274031 |
||
"Раскіданае гняздо"
|
15 снежня, нядзеля: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Пачатак: 19:00 Квіткі: 40-70 тыс. Даведкі: (17)3859751, (29)1540444, (29)1540444 |
||
"Спеласць" |
15 снежня, нядзеля: Беларускі дзяржаўны моладзевы тэатр Пастаноўка тэатра D.O.Z.SK.I Пачатак: 19:00 |
||
Выставы |
"100 год беларускаму плаката" |
Палац мастацтваў Працуе: 11.00-19.00 Даведкі: (17)2881549, (29)5503181, (17)2966784 |
“Выходзяць дзве, на маю думку, выдатныя карціны, — Андрэй Курэйчык пачынае планаваць week end з блізкага яму кіно. — Тым, у каго ёсць дзеці, раю схадзіць на новы дыснэеўскі мульцік “Халоднае сэрца”. Па трэйлеры зразумела, што гэта вельмі смешная ды цікавая зімовая гісторыя. Тым больш, што на мой погляд, мульцікі цяпер робяць нават лепшыя за фільмы. Таксама выходзіць “12 гадоў рабства” — фільм які сёлета намінаваны на “Оскар”. Ён распавядае пра барацьбу з рабствам у ЗША ў 19 стагоддзі. Там здымаецца адзін з маіх улюбёных акцёраў Майкл Фасбендэр. А ўлічваючы, што цяпер у Кіеве адбываецца барацьба за свабоду, такія фільмы і нам будуць уздымаць дух. Тым больш, нам трэба глядзець падобныя фільмы, каб вучыцца бароцца за свабоду”.
Яшчэ адзін духаўздымны фільм, які лічыць абавязковым для прагляду Андрэй Курэйчык, — “Галодныя гульні”. Фільм зроблены з сапраўдным галівудскім размахам і пры гэтым вельмі стыльна.
“У гэтыя дні можна схадзіць на “Амерыканскую камедыю” ў Сучасным мастацкім тэатры, — пераключаецца рэжысёр на тэатральныя пастаноўкі. — Там будзе шмат музыкі, шмат гумару, вельмі добрая літаратурная аснова — сапраўды вядомая брадвейская камедыя. Калі хтосьці жадае ўбачыць больш сур’ёзныя пастаноўкі, то магу параіць адразу два спектаклі рэжысёра Аляксандра Гарцуева. Ён майстар рэалізацыі беларускай класікі на сцэне. Першая пастаноўка — “Людзі на балоце”, другая — “Раскіданае гняздо”.
Аматарам некласічнага тэатра дарога ў Моладзевы тэатр, дзе будуць паказваць пастаноўку “Спеласць” пластычнага тэатра D.O.Z.SK.I. “Гэта спалучэнне драматургіі, пластыкі, сучаснага балета, сучаснага танца. Яны робяць вельмі відовішчныя пастаноўкі” — запэўнівае Андрэй і дадае, што сюды з задавальненнем сходзіць.
“Што тычыцца канцэртаў, то рэкамендую клуб Re:Public, канцэрт маладых рок-гуртоў, сярод якіх і мой любімы “Разбітае сэрца пацана”. Вельмі яскравыя, забіяцкія, задзірлівыя, амаль кабарэшныя... карацей, гэта мой выбар. Ну, а тых, хто любіць поп, запрашаю на прэзентацыю новага альбома Ларысы Грыбалёвай. Нягледзячы на вельмі нізкі ўзровень нашай эстрады, у яе атрымліваюцца яскравыя, цікавыя эстрадныя кампазіцыі. Таму, калі вы жадаеце патанцаваць і нічым не пераймацца, раю наведаць”.
Што тычыцца розных вечарынак, якія ўжо паступова пачынаюць набіраць навагоднюю афарбоўку, то тут Андрэй не дарадца! Маўляў, ужо не той узрост, а маладыя аматары дыскатэк самі знойдуць, куды схадзіць.
“Мне б было цікава паглядзець выставы “Гісторыя беларускага плаката”, — завяршае планы на выхадныя Андрэй Курэйчык. — Мне падаецца, што гісторыя плаката вельмі добра адлюстроўвае гістарычныя настроі нацыі, таму я туды схаджу. Ну, і выстава-кірмаш “Млын”. Гэта падарункі, сувеніры, зробленыя беларускімі мастакамі. Напярэдадні Новага года, думаю, гэта абавязковае месца для наведвання. Там можна знайсці сапраўды клёвыя дызайнерскія беларускія рэчы, зробленыя ў адзіным экземпляры”.
Асноўная частка мерапрыемстваў, прапанаваных Андрэем Курэйчыкам прыпадае на нядзелю. Таму асноўны выбар рабіць ужо Вам! А знакаміты драматург свой выбар пакінуў за мультфільмам, плакатамі ды тэатрам D.O.Z.SK.I.
Фота: dverifest.livejournal.com