Дзе патусіць на выхадных 24-26 студзеня, раіць Зміцер Вайцюшкевіч

Апошнім часам Зміцер Вайцюшкевіч тусуецца толькі падчас уласнай гастрольнай дзейнасці. Тым больш, цяпер для музыкі галоўнае — “сям’я, дзеці, мароз, “Вайцюшкі” і г.д., таму тусавацца даводзіцца самім з сабой”. Да таго ж, Зміцер перакананы, што ў такія маразы лепей сядзець дома. Па гэтай жа прычыне канкрэтных мерапрыемстваў на выхадных 24-26 студзеня спявак абраў не шмат, але агульныя парады для выбару адпачынку агучыў.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

Любы фільм

Галоўнае, каб было цёпла і побач сядзеў патрэбны чалавек!

Усе канцэрты кавер-гуртоў!

Тэатр

"Людзі на балоце"

24 студзеня, пятніца:

Тэатр імя Янкі Купалы

(вул. Энгельса, 7)

Пачатак: 19:00

Квіткі:

Даведкі: (17)3271717, (17)3274031

"Сымон-музыка"

25 студзеня, субота:

Тэатр імя Янкі Купалы

(вул. Энгельса, 7)

Пачатак: 19:00

Квіткі:

Даведкі: (17)3271717, (17)3274031

"Паўлінка"

26 студзеня, нядзеля:

Тэатр імя Янкі Купалы

(вул. Энгельса, 7)

Пачатак: 19:00

Квіткі:

Даведкі: (17)3271717, (17)3274031

"Офіс"

26 студзеня, нядзеля:

Тэатр імя Янкі Купалы

(вул. Энгельса, 7)

Пачатак: 19:00

Квіткі:

Даведкі: (17)3271717, (17)3274031

“Дзяды”

Пастаноўка “Тэатра “Ч”. Варта чакаць, калі будзе зноў пастаўлены ў Беларусі.

Канцэрты

Канстанцін Нікольскі

25 студзеня, субота:

ДК Прафсаюзаў

Пачатак: 19:00

Квіткі: 550-680 тыс.

Даведкі: (25)9359995

"Кармен"

25 студзеня, субота:

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета

Пачатак: 19:00

Квіткі: 25-500 тыс.

Даведкі: (17)3341041, (17)3348074, (17)2392864, (17)3340666

Выставы

Нацыянальны мастацкі музей РБ

Вул.Леніна, 20

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: (17) 327-71-63

Выставы:

"Слуцкія паясы"

"Сведкі часу. Партрэт у рускім жывапісу і графіцы XVIII - XX ст."                                               

"Роберт Генін. У пошуках выраю"

"Выставы Валерыя Ляшкевіча"

"Бог сялянскі, хрысціянскі. Бабічскі абраз"                                

"Настаўнік і вучні" (П. Масленікава)"

Нацыянальны гістарычны музей РБ

 

Вул.Карла Маркса, 12

Працуе: 11:00-19:00;

Даведкі: (17)3270005, (17)3274322

Выставы:

"Белая Русь і яе суседзі"

"Банк БелВЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў"

"Скарбы Украіны"

"Выстава этнаграфічнай лялькі"

"Парнат 84-11Б"

“Для кіно галоўнае — з кім ісці, і каб было цёпла. Таму варта выбіраць цёплы кінатэатр і партнёра ці партнёршу, каб можна было ўтульна паглядзець фільм. А што глядзець — цяпер ужо не важна. Бо нейкія спецыяльныя рэчы можна паглядзець і дома, і ў інтэрнэце. Кінатэатр цяпер ужо такая сацыяльна-масавая рэч, дзе цёпла, можна пайсці з сябрамі і неяк у гэты дзень адтапырыцца”.

То бок выбар стужкі музыка пакідае за вамі! Прыкладна такі ж прынцып і тэатральнага адпачынку на бліжэйшы week end. Хіба толькі, выбіраць давядзецца з рэпертуару адной тэатральнай трупы.

“Традыцыйна, Тэатр Янкі Купалы робіць добры, якасны прадукт, таму можна тыкаць пальцам у афішу і ісці… збольшага. На выхадных там будуць “Сымон-музыка”, “Паўлінка”, “Людзі на балоце”… Вось толькі не ведаю, ці ёсць там квіткі. Пра ўсе астатнія тэатры мне вельмі цяжка казаць, бо залежыць ад дня, ад сезона, ад спектакля… Аднойчы схадзіў у Рускі тэатр, але трошкі расчараваўся, і пакуль больш жадання хадзіць няма”.

Апошні раз Зміцер хадзіў на пастаноўку “Тэатра “Ч” паводле твора Адама МіцкевічаДзяды”. Вось толькі пакуль дадатковых паказаў у Беларусі не плануецца, але музыка раіць сачыць за афішай і не прапусціць наступны паказ.

“З тых выступоўцаў, каго я ведаю на выходных — Канстанцін Нікольскі, — музыка пераходзіць да канцэртаў 24-26 студзеня. — Натуральна, маладым гэтае імя нічога не скажа! Але для людзей сталага веку, вось не ведаю, ці адношуся да іх я, усё ж такі ён вядомы. Усе астатнія… Можна схадзіць у Оперны тэатр на “Кармэн”. Пасля рамонту я ў оперы не быў, таму ў маім выпадку трэба ісці”.

Дарэчы, Зміцер не раіць бавіць вечар з кавер-бэндамі. Музыку здзіўляе колькасць і запатрабаванаць кавершчыкаў у Беларусі. “Відаць, я не ў фармаце, але ні караоке, ні кавер-бэнды мяне не цікавяць”, — усміхаецца спявак.

“Яшчэ раю схадзіць у Нацыянальны мастацкі музей ці ў Гістарычны музей. Там ёсць і выставы вайсковыя, і скарбаў, і жывапісу… усё гэта вельмі цікава, у тым ліку, і дзецям. Гэта, калі вяртацца да выхадных з дзецьмі. Бо сямейны адпачынак выглядае так: сям’я збіраецца і выязджае на некалькі гадзін… Сам факт збору ды выезду, нават не важна куды — ужо нейкая з’ява”.

У абодвух музеях агулам больш за дзесяць абсалютна розных экспазіцый, з якіх кожны здолее выбраць цікавую на свой густ. Добрых Вам выхадных!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі