Дзвюм супрацоўніцам TUT.by выставілі абвінавачанні
Дзвюм супрацоўніцам TUT.BY выставілі абвінавачванні — гэта галоўная бухгалтарка "ТУТ БАЙ медыя" Анжэла Асад і менеджарка праекта TAM.BY Дар'я Данілава. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку Кірыл Валошын. Сёння заканчваюцца 10 сутак з моманту затрымання супрацоўнікаў кампаніі: паводле закону, іх трэба выпускаць з-пад варты або выстаўляць абвінавачанне.
Перад гэтым стала вядома, што абвінавачанне выставілі Юліі Чарняўскай, удаве Юрыя Зісера.
Дакладнай інфармацыі пра артыкул, па якім выстаўляюць абвінавачанне, няма. Адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні, піша рэдакцыя TUT.by.
Раней Камітэт дзяржкантролю 18 траўня казаў, што крымінальная справа супраць TUT.by пачатая за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Гэты лічыцца цяжкім злачынствам, абвінавачаныя могуць правесці пад вартай да суда да паўтара года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.