Эканаміст: Адмова ад ільготных крэдытаў можа знізіць цэны на жытло

Нагадаем, сёння стала вядома, што Беларусбанк адмовіўся ад выдачы ільготных крэдытаў на жыллё — пад 14% і 16%. Крыху раней цалкам адмовіўся ад выдачы жыллёвых крэдытаў Белінвестбанк. Значна абмежаваў крэдытную лінію і Белаграпрамбанк.



Іосуб: "Зараз (агульнавядомы факт!) рэзка выраслі стаўкі на рынку міжбанкаўскіх крэдытаў. У адказ на гэта самі банкі актыўна падымалі адсоткавыя стаўкі па дэпазітах. Гэта значыць, у цэлым кошт рэсурсаў для банкаў вырас. І зыходзячы з гэтага ўзрослага кошту гэтыя банкі, хутчэй за ўсё, проста не маюць магчымасці крэдытаваць па старых ільготных стаўках".



Аднак Вадзім Іосуб мяркуе, што на рынак жылля гэта можа паўплываць неадназначна. І не выключана, што кошты на жыллё пойдуць наніз.



Іосуб: "У выніку гэта можа выліцца ў зніжэнне платаздольнага попыту на жыллё. Ільготныя крэдыты зніклі, магчымасці купляць жыллё за свае грошы не дадалося. І з гэтага гледзішча кошты на жыллё могуць або стагніраваць, або рухацца ў бок зніжэння. То бок, якраз наяўнасць ільготных крэдытаў прыводзіла да росту попыту на жыллё і, адпаведна, да росту цэн на яго".



А адмова ад такіх крэдытаў можа прывесці да падзення попыту і коштаў на жыллё, мяркуе аналітык.



Фота — timich.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі