Эштан заклікала ўлады Украіны не выкарыстоўваць сілу

Кэтрын Эштан заклікае афіцыйны Кіеў да максімальнай стрыманасці на фоне паведамленняў пра штурм спецназам офіса апазіцыйнай партыі "Бацькаўшчына" і яго разгрому. Яна папярэджвае, што гэтыя падзеі могуць сарваць перамоўны працэс.



Візіт Кэтрын Эштан запланаваны на 10-11 снежня. Яна мусіць сустрэцца з украінскім прэзідэнтам Віктарам Януковічам.



Нагадаем, ва Украіне ад 21 лістапада, калі ўрад адклаў падпісанне дамовы аб асацыяцыі з ЕС, працягваюцца акцыі пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі. Апазіцыя патрабуе адстаўкі ўраду, прызначэння датэрміновых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.
 

Як выглядае разгромлены офіс "Бацькаўшчыны" ў Кіеве (фота, відэа)
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі