"Еўрадэманстрацыя" ў Брусэлі перарасла ў сутычкі

Па звестках прафсаюзаў, якія арганізавалі дэманстрацыю, на вуліцы Брусэля выйшлі каля 40 тысяч чалавек. Паліцыя называе лічбу ў 25 тысяч.



Удзельнікі акцыі выказвалі ​​пратэст з нагоды высокага беспрацоўя, асабліва сярод моладзі, і агульнаеўрапейскай палітыкі, накіраванай на жорсткую эканомію.



На вуліцы выйшлі не толькі жыхары Брусэля, але і дэманстранты з іншых еўрапейскіх гарадоў. Яны спецыяльна прыехалі на акцыю пратэсту, якая атрымала назву "Еўрадэманстрацыі", перадае ВВС.



Дэманстрацыя пачалася мірна, але перарасла ў беспарадкі, калі асобныя групы пратэстоўцаў сталі кідаць камяні ў паліцэйскіх каля будынка Еўрапарламента і Еўракамісіі. Паліцыя пусціла ў ход вадамёты і пярцовыя балончыкі, каб разагнаць натоўп. Дарожны рух у Брусэлі быў паралізаваны на некалькі гадзін.



Фота — ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі