Гарады ў цэнтральнай частцы Расіі затапіла моцным дажджом (фота, відэа)

Моцныя залевы абрынуліся на цэнтральную частку Расіі. Так, у Маскве за суботу і мінулую ноч, паводле папярэдніх дадзеных, выпала 72 міліметры ападкаў, а гэта амаль месячная норма. Некаторыя вуліцы горада сышлі пад ваду.

Горад Курск 20 чэрвеня быў затоплены амаль імгненна — там таксама выпала месячная норма ападкаў усяго за паўтары гадзіны. Праўда, вада сышла праз дрэнажную сістэму ўсяго за паўгадзіны і цяпер там няма праблем.

Залева была такой моцнай, што аўтамабілі на вуліцах сышлі пад ваду па самыя вокны, перадаюць расійскія інфармагенцтвы.

Фота: сацыяльныя сеткі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі