Газету "Новы час" клічуць у суд за артыкулы пра рэстаран каля Курапатаў
Газету "Новы час" і аўтара расследавання пра забудову каля Курапатаў Дзяніса Івашына выклікаюць у суд. Пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі падаў бізнесовец Аркадзь Ізраілевіч — забудоўшчык рэстарана "Поедем поедим" каля Курапатаў.
У рэдакцыі "Новага часу" мяркуюць, што нагодай для пазову сталі артыкулы Дзяніса Івашына, у якіх распавядалася, хто і як удзельнічаў у пабудове каля Курапатаў рэстаранна-забаўляльнага комплексу "Поедим поедим".
Судовы працэс пачнецца 29 жніўня ў 10.30 у Савецкім судзе сталіцы.