Грошы на асфальце праспекта Незалежнасці (фотарэпартаж)
У пятніцу ўвечары ў Мінску прайшла акцыя пратэсту аўтамабілістаў "Стоп падатак".
Сотні аўтамабіляў сігналілі на праспекце Незалежнасці, некаторыя спыняліся і перакрывалі рух. Былі затрыманыя некалькі чалавек: і кіроўцы, і тыя, хто здымаў акцыю на відэа. Міліцыянты перапісвалі нумары машын найбольш актыўных удзельнікаў "Стоп падатку".
Нагадаем, аўтамабілісты пратэстуюць супраць увядзення ў 2014 годзе дзяржаўных пошлін на допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху. Як і падчас колішніх акцый "Стоп бензін", кіроўцы кідалі на асфальт грашовыя купюры, пратэстуючы супраць рашэння ўладаў.
У Мінску прайшла акцыя пратэсту аўтамабілістаў (фота, відэа)