Хакеісты зборнай Швейцарыі зноў перамаглі, святкавала перамогу і Расія (відэа)

Шостую запар перамогу атрымала зборная Швейцарыі, на гэты раз яна выйграла ў Нарвегіі — 3:1 (2:0, 1:0, 0:1). Расія перамагла Славакію — 3:1 (0:0, 2:1, 1:0), Канада — Чэхію — 2:1 (1:1, 0:0, 1:0), ЗША — Нямеччыну — 3:0 (2:0, 0:0, 1:0).


Удзел у 1/4 фінала сабе ўжо забяспечылі зборныя ЗША, Фінляндыі, Расіі, Швейцарыі, Канады і Швецыі.


13 траўня зборная Беларусі, якая ў плэй-оф не трапляе, згуляе з Даніяй (пачатак у 16.15 па беларускім часе).
 

Фота — iihf.com  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі