Іпэшнікам плануюць падняць падаходны падатак з 16% да 20%
Прадпрымальнікам падымуць падаткі / Еўрарадыё
Для індывідуальных прадпрымальнікаў падаходны падатак падымуць з 16% да 20%. Такая мера прадугледжваецца праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
7 снежня дэпутаты зацвердзілі законапраект у першым чытанні. Пасля другога чытання яго павінен будзе зацвердзіць Савет Рэспублікі і падпісаць Лукашэнка.
У Падатковым кодэксе плауюцца і іншыя змены. З яго хочуць выключыць некаторыя віды дзейнасці, па якіх ІП могуць працаваць на адзіным падатку. Акрамя таго прадугледжаная карэкціроўка ставак адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў у 1,5−3 разы, а для самазанятага насельніцтва — у 1,5−2,5 разы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.