Казахі прапанавалі пабудаваць беларускі квартал у Астане
Займацца гэтым мусяць будаўнікі з Беларусі.
Пра гэта паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны. Паводле яго слоў, з такой прапановай выступіў казахстанскі бок і цяпер ідуць перамовы наконт гэтага праекту.
Чорны адзначыў, што ў Астане ўжо ёсць англійскі, італьянскі і міланскі кварталы. Чакаецца візіт у Мінск мэра казахстанскага горада, інфармуе БЕЛТА.
Адзначым, што ў Беларусі на сённяшні дзень адчуваецца недахоп кваліфікаваных кадраў будаўнікоў — нямала людзей паехалі на працу ў Расію. Пра гэтую праблему неаднойчы заяўлялі чыноўнікі.
Фота — minsknews.by