Кіраўнік БАТЭ: "Я не атрымліваю задавальнення ад футбола"
Такая заява Анатоля Капскага прагучала 16 снежня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Кіраўнік барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі ў тэлеэфіры пракаментаваў свой магчымы сыход з пасады.
На думку Капскага, клуб зараз павінен у сябе разабрацца шмат у чым.
"Я не атрымліваю задавальнення ад футбола. Зараз сыходзім у адпачынак, а там паглядзім. Я ўсё роўна не збіраўся нікуды сыходзіць з каманды. Я хачу выконваць сваю працу, але не хачу быць публічным чалавекам. Я хачу жыць закрытым жыццём, але ў той жа час любіць футбол і дапамагаць яму", — перадае by.tribuna.com словы Капскага.
Нагадаем, што яшчэ ў жніўні кіраўнік БАТЭ казаў, што гэта апошні сезон, калі ён стаіць на чале клуба.