Кошт нафты Brent зваліўся ніжэй за 50 долараў за барэль
Гэта адбылося ўпершыню са студзеня.
Увечары на Лонданскай біржы ICE кошт ф’ючэрсных кантрактаў на нафту гатунку Brent з пастаўкай у верасні склала 49,79 долара за барэль.
На гэтым негатыўным фоне нацыянальная валюта Расіі, федэральны бюджэт якой напалову фармуецца за кошт нафтагазавых паступленняў, патаннела да 63 рублёў да долара (упершыню з 11 сакавіка) і 69 рублёў да еўра (упершыню з 4 сакавіка).
Ціск на каціроўкі нафты аказваюць весткі з Кітая: апублікаваны ў панядзелак індэкс справавой актыўнасці ў вытворчым сектары краіны аказаўся самым нізкім за апошнія два гады.
Акрамя гэтага, удзельнікі рынка адыгрываюць заявы Ірана, які выказаўся пра гатоўнасць рэзка нарасціць пастаўкі нафты ў лічаныя дні пасля зняцця санкцый, паведамляе руская служба ВВС.
Фота: ivolga.in