Ладуцька загадаў заняцца экспартам сякер і ручных косаў

Пра гэта заявіў 12 жніўня старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька падчас візіту на Мінскі падшыпнікавы завод.



Цяпер, як перадае агенцтва "Мінск-Навіны", сякеры робяць на дзвюх вытворчых пляцоўках горада. На Мінскім падшыпнікавым заводзе робяць тры віды цяслярскага інструмента, а на Мінскім трактарным заводзе выпускаюць сякеры-калуны.



Старшыня Мінгарвыканкаму заявіў: "Цяпер на МПЗ выпускаюць 40 тысяч сякер у год. А трэба выпускаць 400 тысяч і прадаваць гэту прадукцыю ў Расію, Украіну. Неабходна зарабляць, таму ўключайцеся ў гэтую працу".



Цяпер спецыялісты МПЗ і МТЗ працуюць над паляпшэннем спажывецкіх якасцяў прадукцыі, каб яна адпавядала імпартным аналогам. У той жа час у сталіцы належыць арганізаваць вытворчасць ручных косаў. Адпаведную працу вядуць на Мінскім інструментальным заводзе і ў холдынгу "Белстанкаінструмент". Першыя ўзоры прадукцыі тут выпусцяць у верасні бягучага года.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі