Лукашэнка ў Мінску правядзе перамовы з Пуціным

Лукашэнка ў Мінску правядзе перамовы з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка ў Мінску правядзе перамовы з Уладзімірам Пуціным. Таксама кіраўнікі дзяржаў наведаюць пленарнае пасяджэнне Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 7-8 чэрвеня.

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі, у сераду Лукашэнка выступіць на пленарным пасяджэнні форуму. У гэты ж дзень запланаваная яго двухбаковая сустрэча з расійскім прэзідэнтам. Як чакаецца, яны абмяркуюць "актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях, міжнародную праблематыку". А старшыня расійскага Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка днямі паведаміла, што на сустрэчы ў Мінску цэнтральнае месца зоймуць пытанні сацыяльнай палітыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі