Максім Мірны выйшаў у другі круг US Open у змяшаным разрадзе

У матчы першага раўнда змяшанага разраду гэтаму дуэту спатрэбілася толькі 47 хвілінаў для перамогі над амерыканскім тандэмам Кейтлін Крыстэн / Дзяніс Новікаў — 6:1, 6:1. Наступнымі сапернікамі Мірнага і Хлавачкавай будзе кітайска-шведская пара Юнг-Джан Чан і Роберт Ліндстэт, інфармуе БЕЛТА.

А найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў суботу ў паядынку трэцяга раўнда згуляе з францужанкай Алізэ Карнэ. Да гэтага наша спартоўка на цяперашнім US Open атрымала ўжо дзве перамогі — над немкай Дзінай Пфіцэнмаер і Аляксандрай Вазняк з Канады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі