Механік "Беларуськалія" вымагаў у слесара 1500 долараў
Інакш ён пагражаў падначаленаму звальненнем за спазненне на працу.
41-гадовы механік "Беларуськалія" вымагаў у 22-гадовага слесара 1500 долараў. Інакш ён пагражаў падначаленаму звальненнем за спазненне на працу альбо пазбаўленнем прэміі. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, тыдзень таму слесар спазніўся на працу на тры гадзіны.
Падчас перадачы грошай у памеры 1200 долараў на стаянцы каля гіпермаркета ў Салігорску міліцыянеры затрымалі механіка. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "атрыманне хабару ў буйным памеры".