Міхаіл Грабоўскі закінуў шайбу і дапамог "Вашынгтону" адолець "Вініпег"
Упартае супрацьстаянне завяршылася серыяй булітаў. Свой кідок Грабоўскі, на жаль, не рэалізаваў. (+ Відэа булітаў)
Нападаючы зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі, закінуўшы шайбу ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ-2013/14, дапамог "Вашынгтону" на выездзе адолець "Вініпег". Наш суайчыннік вызначыўся на 24 хвіліне, адкрыў лік.
Яшчэ дзве шайбы ў асноўны час матчу закінуў форвард "сталічных" Аляксандр Авечкін. Гэта дазволіла яму аднаасобна ўзначаліць спіс бамбардзіраў НХЛ. Але ў матчы з "джэтс" пасля 60 хвілінаў гульні ўсталявалася раўнавага 4:4, овертайм выніку не прынес. Сустрэча скончылася пасля серыі булітаў з лікам 5:4 на карысць "Вашынгтона", паведамляе "Прессбол".
Міхаіл правёў на пляцоўцы 14 хвілінаў 15 секунд і выйграў 13 з 24 укідванняў. Акрамя таго, Грабоўскі не рэалізаваў першы з пасляматчавых булітаў "Вашынгтона".
Фота: www.sportsnet.ca.