Мінчанцы памылкова налічылі 12 млн за электрычнасць (відэа)

Са складанай праблемай суткнулася мінская пенсіянерка Любоў Каява. Пры пераразліку за люты ёй замест 390 кілават электраэнэргіі налічылі больш за 4600. Такой колькасці дастаткова, каб зладзіць рок-канцэрт або запусціць у сябе такарны станок.

Жанчына спрабавала растлумачыць камунальным службам іх памылку. Аднак і дырэктар ЖРЭА, і "Энэргазбыт" афіцыйна заявілі, што пераразлік рабіць не будуць, а пенсіянерцы давядзецца плаціць — больш за 12 мільёнаў рублёў.  

Каява збіралася звярнуцца ў суд, каб даказаць сваю праўду, аднак не паспела — ёй даслалі судовую позву за няўплату.

Як адзначае тэлеканал СТВ, справу ўдалося залагодзіць толькі пасля ўмяшання адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска. На яе вырашэнне спатрэбілася два тыдні.

Фота: СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі