Мінфін: У 2014 годзе за аплату дарог у Беларусі сабралі каля $32 млн
Яшчэ каля 16 мільёнаў долараў штрафаў заплацілі парушальнікі.
341,2 млрд рублёў паступіла ў бюджэт Беларусі ад аплаты праезду па дарогах краіны. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Міністэрстве фінансаў:
"За праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільным дарогах Рэспублікі Беларусь з сістэмай электроннага збору платы у рэспубліканскі бюджэт за 9 месяцаў бягучага года патупіла 341,2 мільярда рублёў".
Як раней паведамляла Еўрарадыё, з моманту запуску сістэмы збору платы BelToll інспектары сабралі штрафаў за парушэнні на 12,7 млн еўра (каля 16 мільёнаў долараў) за парушэнні.
Фота — AFP