Мінскі гарадскі транспарт з верасня застанецца без кандуктараў
Работнікам прапанавалі перакваліфікавацца ў кантралёраў або ў касіраў, штат якіх пашыраецца.
Па словах намесніцы гендырэктара "Мінсктранса" Ірыны Якубоўскай, якія перадаюць "Мінск-Навіны", бліжэйшым час колькасць кантралёраў вырасце да 400. Пакуль на гэтай пасадзе працуюць больш за 220 чалавек, яшчэ каля 140 заяваў — у стадыі разгляду.
Некаторыя кандуктары стануць працаваць касірамі, якіх цяпер спатрэбіцца больш, чым раней. Рэч у тым, што частку кіёскаў па продажы квіткоў пераводзяць на падоўжаны рэжым працы. Акрамя таго, з'яўляюцца новыя пункты продажу квіткоў і праязных. Нядаўна да 139 наяўных дадаліся тры спецыялізаваныя кіёскі, неўзабаве збіраюцца адкрыць яшчэ 10.
Пасажыры ж змогуць купіць квіток на праезд толькі ў кіроўцы ці ў кіёску.
Фота — interfax.by