"Мне горка, крыўдна за сваю краіну" — галоўны трэнер "Арыса" беларус Шпілеўскі

Аляксей Шпілеўскі / facebook.com/arislimassolfc/

Аляксей Шпілеўскі / facebook.com/arislimassolfc/

Галоўны трэнер кіпрскага "Арыса" беларус Аляксей Шпілеўскі пракаментаваў разгром БАТЭ (6:2) у першым матчы 2-га раўнда адбору футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

"Вельмі рады перамозе, — кажа Шпілеўскі. — Выбачыце, я таксама беларус, мне горка, крыўдна за сваю краіну. Але сёння я трэнер "Арыса", і мы зрабілі ўсё што маглі, каб выйграць гэты матч".

Аляксею Шпілеўскаму 35 гадоў. Ён сын футбольнага агента Мікалая Шпілеўскага. Працаваў з моладдзю ў футбольным клубе "Рэд Бул Лейпцыг". У чэрвені 2018-га Аляксей Шпілеўскі нечакана быў прызначаны галоўным трэнерам ФК "Дынама-Брэст". Спачатку ў яго здарыўся канфлікт з групай лідараў каманды, а пасля — і з кіраўніцтвам. А паколькі ў дынамаўцаў пачаліся няўдачы, з трэнерам развіталіся ўжо ў жніўні (у наступным годзе брэсцкія дынамаўцы сталі чэмпіёнамі РБ). У лістападзе 2018 года Шпілеўскага прызначылі галоўным трэнерам "Кайрата". У 2020 годзе пад яго кіраўніцтвам "Кайрат" стаў чэмпіёнам Казахстана. Сёлета беларуса прызналі найлепшым трэнерам футбольнага сезону на Кіпры — яго "Арыс" стаў чэмпіёнам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі