МУС Беларусі: Бацькі могуць шлёпнуць дзіця і пагразіць пальцам
Аднак збіццё дзяцей недапушчальнае.
Недапушчальна, каб бацькі ўжывалі фізічны гвалт у адносінах для дзяцей. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Раман Мельнік.
На паседжанні Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце міністраў Беларусі Мельнік адзначыў: "Часам, напэўна, і трэба выхоўваць "рамянём". Але гэта не павінна выяўляцца ў цялесных пашкоджаннях, калі потым разбіраюцца медыкі і міліцыя. Адна справа, калі шлёпнуў і пагразіў пальцам, а іншая — калі дзіця прыходзіць у школу або сад з цялеснымі пашкоджаннямі".
Як інфармуе БЕЛТА, па выніках спецыяльнага даследавання, 2/3 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 14 гадоў патраплялі, як мінімум, пад адзін з відаў псіхалагічнага альбо фізічнага гвалту з боку бацькоў. А гэта наносіць сур'ёзную шкоду здароўю і псіхіцы дзяцей, адзначыў Раман Мельнік.
Фота — ria.ru