МУС Беларусі прапаноўвала ўнесці ў "чорны спіс" футбола восем фанатаў

Міністэрства ўнутраных спраў — адзіная структура ў Беларусі, якая лічыць футбол грамадска небяспечнай з'явай. Пра гэта старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас распавёў у інтэрв'ю сайту by.tribuna.com. Іншыя сілавыя органы, па яго словах, не падзяляюць думку міліцыянтаў.

Кіраўнік федэрацыі кажа, што зараз створаная група, якая працуе над канцэпцыяй закона аб заўзятарах. Напрыклад, ужо сёння БФФ можа абмежаваць наведванне матчаў для асобных людзей. Так, МУС звярталася ў БФФ са спісам з васьмі фанатаў, якіх прапаноўвалася пазбавіць права наведваць матчы. Футбольная федэрацыя, кажа Румас, стала высвятляць, што ж парушылі заўзятары. І на думку БФФ, падставы для такой жорсткай меры былі недастатковыя.

Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі