МВФ пагоршыў прагноз для беларускай эканомікі

МВФ пагоршыў прагноз для беларускай эканомікі

Міжнародны валютны фонд перагледзеў у бок пагаршэння прагноз дынамікі валавага ўнутранага прадукту Беларусі.

У красавіцкім дакладзе МВФ World Economic Outlook Update гаворыцца, што ў 2016 годзе ВУП Беларусі знізіцца на 2,7%. Паўгода таму, у кастрычніку 2015-га, МВФ прагназаваў зніжэнне ВУП Беларусі на 2,2%.

Таксама змяніўся і прагноз па інфляцыі ў нашай краіне. Новая ацэнка тэмпу росту спажывецкіх коштаў складае 14,5%. Раней МВФ прагназаваў інфляцыю ў Беларусі на ўзроўні 12,3%, нагадвае БелаПАН.

Беспрацоўе ў Беларусі эксперты МВФ прагназуюць сёлета да 2%. А ў 2017-м яно павялічыцца да 2,5%. Дарэчы, у 2015 годзе гэты паказчык складаў 1%.

Афіцыйныя прагнозы беларускіх уладаў на 2016 год прадугледжваюць рост ВУП на 0,3%. Аднак паводле звестак Белстата, сёлета ў студзені-лютым гэты паказчык знізіўся на 4%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі