Мытны камітэт: Калі рашэнне пра выязную пошліну прымуць — будзем выконваць

“Калі адпаведнае рашэнне будзе прынята, дык мы будзем яго выконваць”, — адказаў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк на пытанне пра пошліну ў 100 долараў на выезд з Беларусі.

Чыноўнік распавядае, што ў сакавіку ездзіў з дзецьмі ў аквапарк Друскенікі:

“Службовых камандзіровак не было ў краіны ЕС. У Друскеніках набываў дзецям цацкі”.

Намеснік кіраўніка Мытнага камітэта адзначыў, што статыстыкі перамяшчэння грамадзянаў Беларусі ў краіны Еўрасаюза не існуе. Таму ацаніць прыбыткі ад увядзення новай пошліны складана. Кожны, хто едзе за мяжу, нешта там набывае. Аднак падрабязнасці таго, у дачыненні да каго будзе прымяняцца пошліна памерам у сто долараў, пакуль не вядомыя.

Фота: dengi.onliner.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі