У новы офіс амбасады Аўстрыі ў Мінску першай запусцілі котку

У новы офіс амбасады Аўстрыі ў Мінску першай запусцілі котку

На адкрыцці новага офіса амбасады Аўстрыі ў Мінску запускалі котку. Пухнаты звярок стаў першым, хто перакрочыў парог установы.

Як паведамляе БЕЛТА, цырымонія ўрачыстага адкрыцця новага офіса адбылася 15 студзеня. Чырвоную стужку перарэзалі федэральны міністр у пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Офіс амбасады працуе ў Мінску з 2016 года. Цяпер у Беларусь прыедуць дадатковыя супрацоўнікі, і дыпмісія пераселіцца ў новыя памяшканні. Новы офіс амбасады Аўстрыі ў Беларусі знаходзіцца по адрасе вул. Бялінскага, 23.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі