На Байкале патануў малодшы сын Януковіча

На Байкале патануў малодшы сын былога кіраўніка Украіны Віктара Януковіча. Пра гэта перадае РБК са спасылкай на крыніцу ў атачэнні палітыка.

Паведамляецца, што Віктар Віктаравіч Януковіч удзельнічаў у спартыўных мерапрыемствах на возеры Байкал. Мікрааўтобус "Фольксваген", у якім знаходзіўся ён і яшчэ пяць чалавек, праваліўся пад лёд. Януковіч-малодшы патануў, іншым пасажырам удалося выратавацца.

Малодшы сын Віктара Януковіча нарадзіўся ў 1981 годзе. Ён узначальваў моладзевую арганізацыю Партыі рэгіёнаў, лідарам якой быў яго бацька. У 2006 годзе Януковіч-малодшы стаў адным з самых маладых у гісторыі ўкраінскага парламента дэпутатам.

Супраць Януковіча-малодшага былі ўведзеныя санкцыі Еўрапейскага саюза.

Фота — ІнА "Украінскае фота"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі