На Міншчыне вецер зрываў з дахаў шыфер (фота)
Ад стыхіі ўчора пацярпелі два жылых дамы ў Салігорскім раёне і тры — у Барысаўскім раёне.
Як паведамляе прэс-служба МНС, агулам шквалісты вецер (яго парывы дасягалі 20 метраў за секунду) сарваў больш за 100 лістоў шыферу. Адбылося адключэнне электраэнергіі ў 64 населеных пунктах Мінскай вобласці, аднаўленчыя працы працягваюцца яшчэ ў 13-ці з іх.
Фота — mchs.gov.by